Сэрцам роднага слова краніся

Дата: 20 февраля 2024 в 19:19, Обновлено 20 февраля 2024 в 19:45
111 просмотров

Любіць сваё – зусім не значыць чужое ганіць, адмаўляць.
Вось за чужым свайго не бачыць, не вывучаць, не шанаваць –
Злачынствам будзе без сумлення, бо ёсць такі закон жыцця:
Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця.
20 лютага ў школьнай бібліятэцы былі арганізаваны гучныя чытанні вершаў на роднай мове “Сэрцам роднага слова краніся”. Якія былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4 класа. Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава “Гукі роднай мовы пахнуць верасам і мятай”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, беларускія часопісы, аўдыя-кнігі з творамі беларускай літаратуры, а значную частку займалі вершы беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў. Для вучняў быў праведзены агляд кніжнай выставы, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх паэтаў: Э. Агняцвет, В.Вітка, Л.Геніюш, У.Карызна, Я.Коласа, З. Бядуля і іншыя, якія ёсць у бібліятэчным фондзе. Гучныя чытанні вершаў спадабаліся і запомніліся ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.