Пазакласнае мерапрыемства «Каб не згасла святло роднай мовы!»

Дата: 23 февраля в 18:23, Обновлено 24 февраля в 18:42
34 просмотра

23 лютага адбылося пазакласнае мерапрыемства «Каб не згасла святло роднай мовы!». Яго галоўнымі ўдзельнікамі сталі вучні 5-га класа.
Мэта сустрэчы — выхаванне павагі да роднага слова, паглыбленне ведаў пра багатую культурную спадчыну беларускага народа і фарміраванне моўнай свядомасці ў падлеткаў.
У ходзе мерапрыемства школьнікі:
- Пазнаёміліся з гісторыяй і прыгажосцю беларускай мовы.
- Чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча).
- Прынялі ўдзел у віктарыне, моўнай гульні, дыялогу, дзе паказалі веданне роднай мовы.
Разважалі пра тое, чаму важна захоўваць і шанаваць сваю мову ў сучасным свеце.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Вучні не толькі пашырылі свае веды, але і адчулі сапраўдную прыналежнасць да роднай культуры. Такія сустрэчы — гэта важны крок да таго, каб святло роднай мовы сапраўды ніколі не згасла.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.