Паэтычны вернісаж

Дата: 21 февраля 2024 в 18:10, Обновлено 21 февраля 2024 в 20:53
119 просмотров

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Міжнародны дзень роднай мовы, які кожны год адзначаецца 21 лютага, з’яўляецца напамінам аб тым, што БЕЛАРУСКАЯ – мова нашай Радзімы, у якой ёсць і цвёрдае слова «барацьба», і мяккае, далікатнае – «каханне», і добрае, заспакаяльнае – «спачуванне», i цёплае, ласкавае – «матуля». І так можна пералічваць бясконца, але лепш пачаць выкаростоўваць гэтыя словы ў сваёй гаворцы кожны дзень. Сення для вучняў старэйшых класаў было арганізавана мерапрыемства“Паэтычны вернісаж”. Падчас мерапрыемства вучні чыталі вершы пра родную мову, спявалі песні, разгадвалі загадкі, тлумачылі фразеалагізмы, успомнілі некаторыя факты з гісторыі Беларусі. Мерапрыемства дало магчымасць кожнаму вучню папоўніць слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі рабілі вывады, выказвалі свае думкі на беларускай мове. Прыемна адзначыць, што навучэнцы зразумелі і асэнсавалі месца роднай мовы ў жыцці грамадства, прыйшлі да высновы, што беларуская мова, наша родная мова,- гэта нацыянальны скарб нашага народа. Мерапрыемства прайшло весела, насычана і цікава. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды і былі задаволены вынікамі сваёй працы. Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.