Каб не згасла святло роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 17:18, Обновлено 21 февраля 2024 в 18:09
122 просмотра

Я – бeлapyc, i я шчacлiвы,
Штo мaцi мoвy мнe дaлa,
Штo poдныx пeceнь пepaлiвы
I зблiзкy чyю, i здaля.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Сёння для вучняў 5 класа была арганізавана мерапрыемства “Каб не згасла святло роднай мовы”. Падчас мерапрыемства пяцікласнікі чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы, успомнілі некаторыя факты з гісторыі Беларусі. Вучні добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.
Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.